События
This article is only available in Russian.
«Тутэйшыя і бачныя» – беларускі квір-фэст у Варшаве
События
24.09.2025

У Міжнародны дзень камінг-аўта мы збіраем беларускую квір-супольнасць у Варшаве, каб разам адчуць еднасць і сяброўскую атмасферу.

Калі: 11 кастрычніка, 15:00
Дзе: Варшава (адрас пасля рэгістрацыі)

Што вас чакае?

  • Цырымонія камінг-аўта і адкрыты мікрафон (гісторыі ўдзельнікаў ці ананімныя, якія прачытае вядучы).
  • Паказы кароткаметражак і відэагісторый камінг-аўта.
  • Цёплы круг: малыя групы па 5-10 чалавек для размоў пра важнае.
  • Ціхая лакацыя – месца, дзе можна адпачыць, пачытаць, паразмалёўваць і папіць гарбаты.
  • «Цёплыя словы сябрам» – ананімныя паштоўкі з падтрымкай.
  • «Банк рэсурсаў» – карысныя кантакты і інфармацыя пра арганізацыі і ініцыятывы.
  • Музыка, ежа, напоі і ўтульная сяброўская атмасфера.
    • Бяспека і прыватнасць

      • Верыфікацыя ўсіх удзельнікаў.
      • Фота і відэа – толькі з дазволу ўдзельнікаў.
        • Рэгістрацыя абавязковая па спасылцы.

          Прыходзь, каб сустрэцца і пабыць разам!