«Тутэйшыя і бачныя» – беларускі квір-фэст у Варшаве
У Міжнародны дзень камінг-аўта мы збіраем беларускую квір-супольнасць у Варшаве, каб разам адчуць еднасць і сяброўскую атмасферу.
Калі: 11 кастрычніка, 15:00
Дзе: Варшава (адрас пасля рэгістрацыі)
Што вас чакае?
- Цырымонія камінг-аўта і адкрыты мікрафон (гісторыі ўдзельнікаў ці ананімныя, якія прачытае вядучы).
- Паказы кароткаметражак і відэагісторый камінг-аўта.
- Цёплы круг: малыя групы па 5-10 чалавек для размоў пра важнае.
- Ціхая лакацыя – месца, дзе можна адпачыць, пачытаць, паразмалёўваць і папіць гарбаты.
- «Цёплыя словы сябрам» – ананімныя паштоўкі з падтрымкай.
- «Банк рэсурсаў» – карысныя кантакты і інфармацыя пра арганізацыі і ініцыятывы.
- Музыка, ежа, напоі і ўтульная сяброўская атмасфера.
- Верыфікацыя ўсіх удзельнікаў.
- Фота і відэа – толькі з дазволу ўдзельнікаў.
Бяспека і прыватнасць
Рэгістрацыя абавязковая па спасылцы.
Прыходзь, каб сустрэцца і пабыць разам!