События
Most of our articles are only available in Russian.
IDAHOBIT Fest: адукацыя, нэтворкінг і квір-вайб
События
10.05.2026

Калі: 17 мая ў 15:00.
Дзе: Варшава (адрас атрымаеце пасля рэгістрацыі)

У Дзень барацьбы з гамафобіяй, біфобіяй і трансфобіяй запрашаем беларускую (і ня толькі!) квір-супольнасць у Варшаве на цёплую і бяспечную сустрэчу, дзе будуць новыя знаёмствы, размовы, адукацыя, музыка і проста добры вайб.

Што вас чакае?

  • Speed-фрэндынг — хуткія знаёмствы і новыя кантакты ў сяброўскай атмасферы.
  • Адкрытая размова пра квір-бачнасць, падтрымку і жыццё супольнасці ва ўмовах эміграцыі.
  • Квізы і конкурсы — інтэлектуальныя і забаўляльныя гульні з прызамі.
  • DJ-сэт ад квір-дыджэ:ек — музыка, танцы і святочны настрой.
  • Нэтворкінг — прастора для размоваў, адпачынку і новых сувязяў.
  • Грыль, ежа, напоі. Вельмі вітаецца, калі вы прынясеце сваю ежу і пачастункі для супольнага стала.

Бяспека і прыватнасць

  • Верыфікацыя ўсіх удзельнікаў.
  • Фота і відэа — толькі з выразнага дазволу ўдзельнікаў.

Прыходзьце адзначыць IDAHOBIT разам — з падтрымкай і людзьмі, побач з якімі можна быць сабой.

Арганізатары: TG House і j4T (Журналісты за талерантнасць).

Рэгістрацыя абавязковая