IDAHOBIT Fest: адукацыя, нэтворкінг і квір-вайб
Калі: 17 мая ў 15:00.
Дзе: Варшава (адрас атрымаеце пасля рэгістрацыі)
У Дзень барацьбы з гамафобіяй, біфобіяй і трансфобіяй запрашаем беларускую (і ня толькі!) квір-супольнасць у Варшаве на цёплую і бяспечную сустрэчу, дзе будуць новыя знаёмствы, размовы, адукацыя, музыка і проста добры вайб.
Што вас чакае?
- Speed-фрэндынг — хуткія знаёмствы і новыя кантакты ў сяброўскай атмасферы.
- Адкрытая размова пра квір-бачнасць, падтрымку і жыццё супольнасці ва ўмовах эміграцыі.
- Квізы і конкурсы — інтэлектуальныя і забаўляльныя гульні з прызамі.
- DJ-сэт ад квір-дыджэ:ек — музыка, танцы і святочны настрой.
- Нэтворкінг — прастора для размоваў, адпачынку і новых сувязяў.
- Грыль, ежа, напоі. Вельмі вітаецца, калі вы прынясеце сваю ежу і пачастункі для супольнага стала.
Бяспека і прыватнасць
- Верыфікацыя ўсіх удзельнікаў.
- Фота і відэа — толькі з выразнага дазволу ўдзельнікаў.
Прыходзьце адзначыць IDAHOBIT разам — з падтрымкай і людзьмі, побач з якімі можна быць сабой.
Арганізатары: TG House і j4T (Журналісты за талерантнасць).
