Новости
This article is only available in Russian.
Беларус_кі гучна заявілі пра сябе на Прайдзе-2025 у Варшаве
Новости
15.06.2025

14 чэрвеня ў Варшаве прайшоў Марш Роўнасці — найбуйнейшая квір-падзея ў Польшчы, якая сабрала дзясяткі тысяч чалавек. Беларуская калона аб’яднала як вымушаных эмігранта_к-актывіста_к, так і саюзні_ц, прадстаўні_ц дыяспары і сябро_вак з іншых краін. Варта адзначыць, што сярод іх было шмат тых, для каго гэты прайд стаў першым у жыцці.

Удзел у маршы беларускай калоны быў арганізаваны беларускімі квір-фем актывіст_камі, у тым ліку Пашай Джэжорай з ініцыятывы LGBTQ+ House. Для акцыі было спецыяльна надрукавана 16 сцягоў з ЛГБТК+ Пагонямі, на якіх былі выяўленыя вершнікі і вершніцы розных ідэнтычнасцяў — у тым ліку з транс-сцягам, бі-сцягам і небінарным сцягам. У шэсці таксама ўзялі ўдзел беларускія анархіст_кі і актывіст_кі TG House, для якіх прысутнасць на Прайдзе стала важным актам бачнасці і салідарнасці.

Беларус_кі на маршы

«Гэта не проста ўдзел у свяце — гэта напамін пра нашу барацьбу, пра рэпрэсіі ў Беларусі і пра сілу супольнасці. Мы тут, мы бачым адно аднаго, і мы не маўчым», — падзялілася ўдзельніца з TG House.

Беларус_кі на маршы

У цэлым марш прайшоў мірна і без сур’ёзных інцыдэнтаў. Аднак былі зафіксаваныя некалькі непрыемных момантаў. На пачатку шэсця з’явіўся невядомы на ровары, які здымаў калонну на відэа і выклікаў трывогу — як паведамляюць удзельнікі, яго прагналі. Адзін з актывістаў, што быў у калоне і адказваў у тым ліку за бяспеку, згадаў, што «як мінімум аднаго неадэквата пачулі і пагаварылі». У астатнім марш прайшоў спакойна і пад моцным адчуваннем салідарнасці.