This article is only available in Russian.
Размова «Квір-знаёмствы: як шукаць кантакт, заставацца сабой і быць у бяспецы»
Запрашаем цябе на шчырую і падтрымліваючую размову, на якой будзем размаўляць пра тое, дзе знаёмяцца квір-асобы і як гэта працуе на самай справе. Падзелімся сваім досведам, сумненнямі і радасцямі.
Разам паразважаем, як не губляць сябе ў дадатках і на сустрэчах, калі навокал столькі інфармацыі і чаканняў.
Пагаворым пра інтымнасць, шчырасць і ўменне казаць «не», калі нешта не камфортна.
І самае галоўнае — пра цябе. Такую/га, якая/кі ты ёсць. Без ацэнак і рэцэптаў «як трэба». Толькі пра розныя шляхі і выбар, што падыходзіць менавіта табе.
Размова адбудзецца ў нядзелю 6 ліпеня 19.00 (CET), 20.00 (Беларусь)
Пасля рэгістрацыі ты атрымаеш спасылку на ZOOM.
Прыходзь. Будзем разам падтрымліваць і натхняць адно аднаго. 💛