События
Кінапрагляд-нэтворкінг «Паміж домам і сабой» у Варшаве
События
24.11.2025

Запрашаем вас на прэм’ерны паказ дакументальнага фільма «Паміж домам і сабой», створанага камандай «Прававой ініцыятывы». Стужка распавядае пра асабісты досвед беларускіх транс- і квір-персон праз гісторыі Жэні і Джэйн — пра жыццё паміж домам і эміграцыяй, пра выпрабаванні, уразлівасць і пошук сябе ва ўмовах рэпрэсій, сацыяльнага ціску і дзяржаўнай гамафобіі.

Пасля кінапаказу TG House правядзе нефармальны нэтворкінг для ўсіх гасцей. Гэта добрая магчымасць пазнаёміцца, абмеркаваць фільм, абмяняцца досведам і проста правесці вечар у сяброўскай атмасферы. Мы таксама прыгатуем невялікі сюрпрыз — традыцыйны беларускі напой, які створыць утульную атмасферу і дапаможа адчуць сябе «дома» нават далёка ад радзімы.

Мы будзем рады аб’яднаць людзей, якім важныя правы, годнасць і бачнасць ЛГБТК+ супольнасці, і разам паглядзець гэтую важную беларускую працу.

Калі: 29 лістапада, 16:00
Дзе: Варшава (адрас пасля рэгістрацыі)

Бяспечная прастора

  • Абавязковая рэгістрацыя па спасылцы
  • Верыфікацыя ўсіх удзельнікаў
  • Фота і відэа – толькі з дазволу ўдзельнікаў

Далучайцеся — разам зробім гэтую сустрэчу цёплай, утульнай і па-сапраўднаму нашай.