События
«Час быць бачнымі» — сустрэча беларускай квір-супольнасці ў Варшаве
События
04.10.2026

Калі: 18 кастрычніка ў 15:00.
Дзе: Варшава (адрас атрымаеце пасля рэгістрацыі)

У Беларусі для квір-людзей адкрыта быць сабой і быць бачнымі сёння небяспечна. Таму нам асабліва важна не губляць адно аднаго — аб’ядноўвацца ў эміграцыі, падтрымліваць сувязі і шукаць спосабы дапамагаць тым, хто застаецца ў краіне.

18 кастрычніка мы збярэмся ў Варшаве, каб сустрэцца, пазнаёміцца і разам адчуць, што супольнасць можа заставацца побач і дзейнічаць нават праз межы.

Што будзе на сустрэчы?

  • Асабістыя гісторыі — размова пра камінг-аўт, бачнасць і досвед жыцця паміж Беларуссю і эміграцыяй. Гісторыяй можна будзе падзяліцца і ананімна.
  • «ПраўДаНеткі» — размоўная гульня з рэальнымі гісторыямі людзей, якія сутыкаліся са стэрэатыпамі, несправядлівасцю і маўчаннем — і выбіралі дзейнічаць.
  • Нэтворкінг — не проста знаёмствы, а магчымасць знайсці сваіх, аб’яднацца і ператварыць новыя сувязі ў рэальную падтрымку і супольныя дзеянні.
  • А яшчэ — грыль, ежа, напоі, музыка і проста час пабыць разам.

Бяспека і прыватнасць

  • Усе ўдзельні_цы праходзяць верыфікацыю.
  • Фота і відэа — толькі са згоды людзей у кадры.
  • Дакладнае месца атрымаюць толькі зарэгістраваныя ўдзельні_цы.

Рэгістрацыя абавязковая

Да сустрэчы!