Новости
Святлана Ціханоўская сустрэлася з беларускімі ЛГБТК+ актывіст_камі
Новости
29.09.2026

28 верасня ў Варшаве па ініцыятыве TG House адбылася сустрэча Святланы Ціханоўскай і прадстаўнікоў яе Офіса з беларускімі ЛГБТК+ актывіст_камі.

У сустрэчы ўзялі ўдзел прадстаўніцы арганізацый Прызматыка, Лесбы над Віслай ды іншых ЛГБТК+ ініцыятыў, а таксама незалежныя актывіст_кі.

Падчас сустрэчы абмеркавалі становішча ЛГБТК+ людзей у Беларусі, пытанні бяспекі, падтрымкі ў эміграцыі і магчымасці далейшага супрацоўніцтва.

Дырэктарка TG House Аліса Сармант распавяла пра рэпрэсіі і ціск, з якімі сутыкаюцца ЛГБТК+ людзі ў Беларусі, а сярод першачарговых патрэб назвала магчымасць атрымання візаў для тэрміновай эвакуацыі ў выпадку пераследу, а таксама падтрымку людзей пасля вымушанага пераезду.

Святлана Ціханоўская выказала падтрымку дзейнасці ЛГБТК+ супольнасці і адзначыла важнасць абароны правоў і годнасці ўсіх грамадзян Беларусі незалежна ад іх сэксуальнай арыентацыі або гендарнай ідэнтычнасці.

Удзельнікі дамовіліся працягваць дыялог і ўлічваць інтарэсы ЛГБТК+ супольнасці ў фармаванні бачання будучай дэмакратычнай Беларусі.