События
«Квір-Каляды» – беларускі святочны квір-фэст ў Варшаве!
События
13.12.2025

Калі: 23 снежня, 16:00
Дзе: Варшава (адрас пасля рэгістрацыі)

Запрашаем беларускую (і ня толькі!) квір-супольнасць у Варшаве разам растаіць у каляднай цеплыні: знаёмствы, жартачкі, утульнасць і трохі чароўнасці — усё, што трэба перад святамі.

Што вас чакае?

  • Спід-фрэндынг — хуткія знаёмствы ў сяброўскай атмасферы.
  • Квір-гаданні — даведаемся, што прыгатавалі табе карты: новыя сябры, новы вайб ці проста чарговая прыгожая драма.
  • Квізы — інтэлектуальныя гульні на квір-тэмы і ня толькі.
  • Міні-кола «Галасы супольнасці» — абмеркаванне патрэбаў беларускай транс- і квір-людзей ў эміграцыі.
  • Нэтворкінг — адкрытая прастора для размоваў і адпачынку.
  • Пачастункі — піца, напоі і інш.

Бяспека і прыватнасць

  • Верыфікацыя ўсіх удзельнікаў.
  • Фота і відэа — толькі з выразнага дазволу ўдзельнікаў.

Рэгістрацыя абавязковая па спасылцы.

Прыходзьце — будзем разам ствараць свае Квір-Каляды: з цеплынёй, смехам і людзьмі, з якімі хочацца быць!