Прастора: нэтворкінг для квір-беларуса_к Польшчы
Хочацца новых знаёмстваў, карыснага адпачынку і бяспечнай атмасферы? TG House запрашае цябе на сапраўды беларускі квір-івэнт «Прастора»!
Калі: 16 жніўня ў 15:00
Дзе: адрас і падрабязнасці мы дашлем ў Signal або ў Telegram да 14 жніўня
У праграме:
- Speed-фрэндынг — хуткія размовы, каб пазнаёміцца і даведацца больш адно пра аднаго
- Квір-квіз — інтэрактыўная гульня з пытаннямі пра квір-культуру, гісторыю, правы, мемы і штодзённасць
- BBQ і закускі — агеньчык, пах дымку і смачная ежа: будзе шашлык і вегетарыянскія варыянты, гарніры, закускі і, канешне, бульба!
- Прысутнасць псіхолага — на івэнце будзе прафесійны псіхолаг, да якога можна будзе звярнуцца пры патрэбе ці проста паразмаўляць у бяспечнай прасторы
Для каго:
- Для квір беларуса_к, якія жывуць у Польшчы
Пра бяспеку
Мерапрыемства адбудзецца ў Варшаве на закрытай прыватнай тэрыторыі. Адрас будзе дасланы толькі зарэгістраваным удзельні_цам. Мы паважаем ананімнасць і падтрымліваем спакойную, прыязную атмасферу.
Кампенсацыя дарогі і пражывання:
Калі ты жывеш не ў Варшаве, але вельмі хочаш трапіць на івэнт — мы можам пакрыць выдаткі на праезд (квіткі) і аплаціць пражыванне ў хостэле ў 2–3-асабовых пакоях. Пазнач у форме рэгістрацыі, што табе патрэбна дапамога, — мы звяжамся з табой асобна.
Удзел бясплатны, але патрэбна рэгістрацыя па спасылцы.