События
Група падтрымкі квір-асобаў у пытаннях ментальнага здароўя
События
09.02.2025

Запрашаем усіх квір-асобаў на сустрэчу, прысвечаную ментальнаму здароўю і яго ўзаемасувязі з прыналежнасцю да квір-супольнасці, якая адбудзецца ў Варшаве ў сераду 12 лютага а 19 гадзіне.

Фасілітатар: псіхаактывіст Іван-Янук Салаўеў.

Што вас чакае?

  • Інтэрактыўныя абмеркаванні і абмен досведам
  • Гарбата, кава і смачныя пачастункі
  • Цёплая атмасфера, дзе кожны зможа падзяліцца сваім вопытам, меркаваннем і адчуць падтрымку ўнутры квір-супольнасці.

У свеце, дзе многія сутыкаюцца з дыскрымінацыяй, неразуменнем і стыгмай, пытанні наконт ментальнага стану паўстаюць асабліва актуальнымі. Дадзеная сустрэча будзе накіравана на разуменне важнасці ментальнага здароўя і чаму пра гэта важна і трэба казаць, разбураючы стэрэатыпы і стыгматызацыю ўнутры грамадства пра тыя ці іншыя ментальныя асаблівасці. Гэта цудоўная магчымасць для ўсіх, хто хоча падзяліцца сваім вопытам, пачуць гісторыі іншых і павысіць узровень дасведчанасці аб праблемах ментальнага здароўя ў ЛГБТК+ супольнасці.

Мы ствараем бяспечную прастору, дзе кожны зможа адкрыта казаць пра свае пачуцці і перажыванні. Чакаем усіх жадаючых! Да сустрэчы!

Для удзелу, калі ласка, запоўніце кароткую рэгістрацыйную форму.