Лекцыя-дыскусія «Уводзіны ў гісторыю беларускага ЛГБТК+ актывізму»
Запрашаем на лекцыю-дыскусію пра гісторыю беларускага ЛГБТК+ руху — ад часоў «Перабудовы» ў СССР да сучаснасці.
Мерапрыемства адбудзецца ў Варшаве ў пятніцу, 21 лютага, а 19:00.
Падчас сустрэчы вы даведаецеся пра:
- квір-прэсу пачатку XXI стагоддзя
- рэтраспектыву «Мінскага прайда»
- ЛГБТК+ ініцыятывы ў перыяд «адлігі» рэжыму Лукашэнкі
- беларускі арт-квір-актывізм
- сучаснае становішча правоў ЛГБТК+ у Беларусі.
Спікер: Міця Ермаловіч-Дашчынскі — магістр гісторыі мастацтва, тэатральны крытык, даследчык квір-культуры Усходняй Еўропы. Скончыў аспірантуру Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2018), стажыраваўся ў Варшаўскім універсітэце (2021). З 2020 года жыве і працуе ў Польшчы, Украіне і Рэспубліцы Малдова.
Пасля лекцыі запрашаем на дыскусію і лёгкія пачастункі!
Уваход вольны, але па папярэдняй рэгістрацыі.